«Будзем бухаць дзесяць дзён за перамогу і дзесяць — за вяселле». Пагаварылі з украінскімі вайскоўцамі, якія пажаніліся падчас вайны
Статья
1 августа 2022, 16:05

«Будзем бухаць дзесяць дзён за перамогу і дзесяць — за вяселле». Пагаварылі з украінскімі вайскоўцамі, якія пажаніліся падчас вайны

Вольга і Алег. Фота: асабісты архіў Вольгі

У пачатку сакавіка ўкраінскі ўрад дазволіў ваенным жаніцца і выходзіць замуж, не чакаючы, пакуль пройдзе неабходны раней месяц пасля падачы заявы — яны могуць проста проста прыйсці ў ЗАГС і распісацца ў парадку жывой чаргі. У герояў гэтага тэксту было ў найлепшым выпадку некалькі дзён, каб згуляць вяселле — пасля трэба было вярнуцца ў частку. Украінскія вайскоўцы і іх жонкі расказалі «Медыязоне», як пажаніліся падчас вайны.

Сабака, вайна, пярсцёнак на стрэльбішчы

Максім і Наталі пазнаёміліся летась увосень. Маладыя жартуюць, што іх звёў інстаграм і сабака Марці, якога дзяўчыне дапамог выбраць Максім. Праз тыдзень пасля куплі хатняга гадаванца хлопец і дзяўчына пачалі сустракацца.

Максім збіраўся зрабіць Наталі прапанову яшчэ да пачатку вайны — выбраў пярсцёнак і папрасіў дапамагчы з арганізацыяй сяброў. Калі трывожныя паведамленні пра магчымы напад Расіі з’явіліся ў навінах, хлопец вырашыў, што пойдзе на фронт добраахвотнікам — так і адбылося, а прапанова рукі і сэрца адклалася на няпэўны час.

Максім і Наталі. Фота: асабісты архіў Наталі

«Коли більш активна фаза [війни] закінчилась, я зрозумів, що потрібно перейти до планів, які я будував. Якраз так склалися обставини, що дружина — тоді ще дівчина — приїхала жити до мене, мені допомагати», — гаворыць Максім.

Ён выпадкова ўбачыў у інтэрнэце заручальны пярсцёнак, які выбраў яшчэ да вайны і вырашыў, што «гэта лёс». Добраахвотнік прызнаецца, што хацеў зрабіць прапанову проста — «усё ж такі вайна, не час моцна радавацца і нешта адзначаць», але яго пабрацімы параілі зрабіць па-іншаму.

Наталі разам з сябрамі займалася стральбой у цірах. Аднойчы яна папрасіла маладога чалавека разам пастраляць на палігоне — гэта і наштурхнула Максіма на ідэю. Ён дамовіўся з камандзірамі, што запросіць Наталі на стрэльбішча, калі там будзе ўся баявая група, і зробіць дзяўчыне прапанову.

«Вона запитала: "А навіщо я їду, якщо ви їдете бойовою групою? Я тут може зайва, краще б ми поїхали з тобою вдвох". Я кажу: "Ні, все добре, ти не переживай, я домовився"», — згадвае ваенны.

Наталі кажа, што наогул ні пра што не здагадвалася — Максім збіраўся ехаць на перадавую і ўсім было «не да гэтага». Вайсковец дадае, што дзяўчына была вельмі засяроджанай: прыехала на палігон і адразу пайшла страляць, не заўважыўшы велізарны букет кветак, які ляжаў у іншай машыне.

«Я постріляла, розвернулась і побачила, що знімають відео. Макс підійшов, зняв балаклаву, став на коліно і зробив мені пропозицію. Я була у великому шоці, але, звісно, рада. Сказала "так" і майже розплакалася», — расказвае Наталі.

На наступны дзень пара адправілася ў ЗАГС — Максім думаў, што праз некалькі дзён з’едзе на перадавую, і таму вырашыў паспяшацца. Пара некалькі гадзін пастаяла ў чарзе, а потым распісалася без сведак — тыя былі ў іншых гарадах. У ЗАГС прыйшла толькі далёкая сваячка хлопца — яна і зняла відэа роспісу.

«Моїм мамі з бабусею було сумно, що вони не були поряд зі своїм сином, онуком в такий важливий для нього час. А так всі були раді, вітали. Ми одразу всім сказали: "Ви не хвилюйтесь, як закінчиться війна, ми обов'язково зіграємо весілля, і все буде за всіма правилами"», — кажа Максім.

«У мене немає батька. У мене є дідусь, він військовий. Я з раннього дитинства хотіла, щоб мене дідусь виводив [до вівтаря] за руку у весільній сукні», — дадае Наталі.

Пара яшчэ не вырашыла, як адсвяткуе вяселле пасля вайны — у коле блізкіх ці «на ўсё сяло»: «Будемо бухать десять днів за перемогу і десять — за весілля», — жартуюць маладыя.

Сюрпрыз, дом культуры, маскіравальная сетка

Кацярына і Міхаіл жывуць у адным з гарадоў у Валынскай вобласці. Калі дзяўчына гаварыла з «Медыязонай», яе муж-ваенны знаходзіўся на фронце.

Маладыя людзі пазнаёміліся ў кастрычніку мінулага года — «выйшлі выпіць кавы, пасябравалі і пачалі сустракацца». Хлопец зрабіў дзяўчыне прапанову 24  тудзеня — за месяц да пачатку вайны. Ён паклікаў Кацярыну ў гандлёвы цэнтр, каб «што-небудзь купіць».

Кацярына і Міхаіл. Фота: асабісты архіў Кацярыны

«Там я зустріла подружку свою — навіть трішки здивувалась, бо ми з нею довго не спілкувалися. Вона шарфіком зав'язала мені очі, але навіть тоді мені не спало на думку що це може бути пропозиція — ми тільки зустрічаємось два місяці. Подружка мене провела трішки у самий центр і розв'язала шарфик. Мій хлопець стояв на одному коліні з букетом квітів і каблучкою», — згадвае яна.

Кацярына і Міхаіл збіраліся ажаніцца ў верасні, але вайна змяніла іх планы. Хлопец пайшоў на фронт і неўзабаве прапанаваў нявесце не чакаць восені.

«Ми вирішили, що це дійсно дуже хороша ідея — створити сім'ю навіть в такий час. Він сказав, де купити обручки, я бігом купила», — расказвае яна.

Міхаіл адпрасіўся на вяселле разам з некалькімі пабрацімамі — сярод іх быў і бацька Кацярыны. У ЗАГСе пары сказалі, што не праводзяць урачыстых цырымоній. Тады Кацярына прыйшла ў мясцовы дом культуры і папрасіла арганізаваць роспіс там.

«Маленьку фотозону зробили з маскувальної сітки поруч з прапором України. Були самі близькі родичі. В мене були батьки, сестричка та бабуся, з його сторони був тільки тато. Наші друзі також були — всі військові», — успамінае Кацярына.

Спачатку маладыя вырашылі, што пасля вайны адзначаць вяселле «як мае быць», але ў апошні час усё часцей задумваюцца пра тое, каб выдаткаваць адкладзеныя грошы на нешта іншае, напрыклад, адпачынак або рамонт дома.

«Сталося так, як і є. Ні він, ні я зовсім не жалкуємо. Вийшла така чуттєва церемонія», — мяркуе Кацярына.

Кава, чаканне, шампанскае

Ірына і Яўген пазнаёміліся амаль год таму на працы і першы час камунікавалі ў інтэрнэце — дзяўчына жыла ў Палтаве, а хлопец — у Запарожжы. Ірына запрасіла Яўгена выпіць кавы, і праз некалькі дзён ён прыехаў у Палтаву. Праз месяц пасля знаёмства хлопец зрабіў дзяўчыне прапанову — пара збіралася ажаніцца ў ліпені.

Ірына і Яўген. Фота: асабісты архіў Ірыны

«У мене чоловік зовсім не романтичний. Він не розуміє, як пропозицію треба робити. Тому він мені, можна сказати, навіть запитання не поставив — згідна я чи не згідна. Просто надів обручку і сказав: "Все, ти моя"», — смяецца Ірына.

З пачатку вайны Яўген знаходзіўся ў частцы — убачыцца пары ўдалося толькі праз тры месяцы. Калі ў ваеннага з’явіўся вольны час, Ірына сабрала рэчы і прыехала да яго ў Запарожжа.

«Далі відтягувати ми не могли, бо невідомо, що нас могло очікувати. Ми вирішили, що готові готові купити обручки і одружитися», — расказвае яна.

На роспіс да пары трапіла толькі родная цётка нявесты і сябры жаніха. На выхадзе з аддзела рэгістрацыі яны аблілі маладых шампанскім. Ірына і Яўген не засмучаныя, што не змаглі адсвяткаваць вяселле шырока — і так планавалі ўрачыстасць толькі для дваіх, кажа дзяўчына.

«Масштабне весілля — це не потрібно, бо нам нам достатньо того, що ми кохаємо один одного. Нам головне, щоб все було добре в нашій країні і в наших сім'ях», — мяркуе Ірына.

Розыгрыш раз, розыгрыш два, роспіс

Вольга і Алег пазнаёміліся прыкладна паўтара года таму на дні народзінаў агульных знаёмых, але пачалі сустракацца ўжо пасля пачатку вайны.

«Мы рассталіся [з дзяўчынай], і адразу ж я напісаў Волі. Здарыўся канэкт, і мы пачалі паволі збліжацца. Потым я прыехаў да яе і прапанаваў стаць маёй дзяўчынай. Гэта былі выдатныя дні, усё вельмі крута ў эмацыйным плане», — расказвае добраахвотнік.

Вольга і Алег. Фота: асабісты архіў Вольгі

«Настолькі крута, што ён вырашыў зрабіць мне прапанову менш, чым праз месяц, — дадае Вольга. — Мені здається, що коли ти відчуваєш ці неймовірні емоції, то не потрібно мовчати. Дуже хочеться, щоб люди не боялись своїх почуттів. Це настільки прекрасно! Скільки нам залишилось жити, ну скільки? Ніхто не знає. Тому не потрібно ставити своє життя на паузу, не потрібно мовчати».

Алег тлумачыць, што хацеў бачыць Вольгу не дзяўчынай, а жонкай, таму так хутка вырашыў зрабіць ёй прапанову. Ён прызнаецца, што ўсё прайшло не зусім так, як ён задумаў першапачаткова, бо на арганізацыю не хапіла часу. Добраахвотнік хацеў падгаварыць сваіх баявых таварышаў і інсцэніраваць выкраданне — на пару павінны былі напасці падчас прагулкі, надзець ім мяшкі на галаву і павезці на «допыт».

«На допыце спрабуюць даведацца нейкую сакрэтную інфармацыю, каб яна не падумала, што гэта розыгрыш. Далей нас вязуць у іншы будынак, мяне адводзяць у іншы пакой, з мяшком на галаве дапытваюць і тыпу б’юць. Ідуць да яе, дапытваюць. І я выходжу потым з букетам кветак і раблю прапанову», — расказвае Алег.

Замест гэтага ён пракруціў іншы розыгрыш. Алег прапанаваў дзяўчыне паднесці яе торбачку, выйшаў з ёй з пад’езда — як раптам торбачку вырвалі з рук.

«Біжить якийсь дядько, вириває сумочку в Олега і просто біжить. Олег біжіть за ним, і я лишаюся одна. Стою і думаю: "Йти додому чи за ним?" Пішла за ним, і тут Олег виходить з букетом квітів, починає говорити мені багато приємних слів і дістає обручку», — успамінае Вольга.

«Адкрыю сакрэт — яна ўсё ведала», — дадае Алег. Дзяўчына тлумачыць, што магла толькі здагадвацца — незадоўга да прапановы сяброўка Вольгі спрабавала даведацца, які ў яе памер пальца.

«За кілька днів до зустрічі я собі вже одягала на праву руку каблучку, дивлюсь і думаю: "Завтра сто відсотків буде пропозиція або коли він там приїде"», — расказвае Вольга.

Пара распісалася 3 чэрвеня — урачыстай цырымоніі ў ЗАГСе не было, жаніха і нявесту проста паклікалі ў кабінет падпісаць дакументы.

«А я кажу: "Ви не будете питати, згодна я чи не згодна?" Вони такі типу: "Все, підписуй!"», — смяецца дзяўчына.

Маладыя збіраюцца адсвяткаваць вяселле, калі скончыцца вайна. Алег кажа, што гэта будзе сонечны і прыгожы дзень, каб Вольга магла зрабіць шмат фотаздымкаў: «Убачу гэтую дзяўчыну ў цудоўнай сукенцы і закахаюся ў яе зноў», — кажа Алег.