У памяць пра Еву Вежнавец заснавалі літаратурную прэмію
Новую літаратурную ўзнагароду ў памяць пра Еву Вежнавец будуць уручаць беларускай пісьменніцы за ўсю творчую працу, паведамілі арганізатары прэміі.
Першае ўручэнне плануецца да канца 2026 года.
Заснавальнікамі прэміі сталі Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч, выданне «Медыязона.Беларусь», Асацыяцыя беларускіх выдаўцоў, выдавецтва «Пфляўмбаўм», Інстытут беларускай кнігі, незалежныя беларускія выдавецтвы і фестываль PRADMOVA.
Фарміраванне прызавога фонду пачнецца 9 жніўня на кніжным маркеце ў варшаўскім бары Karma Crew: частку выручкі ад продажу кніг накіруюць у фонд прэміі. Пазней арганізатары плануюць адкрыць асобны збор сродкаў.
Ева Вежнавец (літаратурны псеўданім Святланы Курс) памерла пасля цяжкай хваробы ў ліпені 2026 года ва ўзросце 54 гадоў. У 2021 годзе яе раман «Па што ідзеш, воўча?» атрымаў Прэмію імя Ежы Гедройця.