Гурт Zui выпускае першы беларускамоўны альбом Arka
Новость
31 октября 2024, 13:35

Гурт Zui выпускае першы беларускамоўны альбом Arka

Алена Зуй-Вайцяхоўская, вядомая беларусам як Елена ЖелудOk, выканаўца «Шчучыншчыны», і Міхась Зуй, Купалавец і акцёр ЧынЧын чэнэл, аб'ядналіся ў гурт Zui выпускаюць першы беларускамоўны альбом Arka. Пра гэта «Медыязоне» распавялі ўдзельнікі музычнага гурта.

Над гучаннем альбома Arka працаваў гукарэжысёр Віталь Кулеўскі, у супрацы з якім раней з’явіліся альбомы гуртоў ili-ili, «Дзецідзяцей» і першы альбом Zui «Вопрос».

«У сцэнарнай справе ёсцьтакі тэрмін — арка персанажа. Ён азначаешлях, што прайшоў герой, ягоную трансфармацыю. Так сталася, што некаторыя песніз нашага альбома мы напісалі даўно, у Беларусі. Тады мы былі толькі напачаткутых трансфармацый, што з намі адбыліся. І пра гэта наш альбом — стан чалавека на парозе перамен.» — кажа Міхась Зуй.

У параўнанні з дэбютным альбомам «Вопрос» новы альбом больш змрочны і больш танцавальны. Агрэсіўны біт спалучаецца з пяшчотай спеваў, а настальгічны сінцівэйв — як адгалосак юнацтва- падкрэслівае іранічнасць тэкстаў.

«Гэты альбом — сувязь з мінулым, гэтатая арка, што спалучае нас цяперашніх з намі, якімі мы былі даэміграцыі і вайны.» — дадае Алена.

Альбом Arka з’явіццана стрымінгавых платформах 1-га лістапада.