Более 700 беларусок были осуждены по политическим делам с 2020 года. Пятеро из них встретились в Варшаве, чтобы напомнить о борьбе за политзаключенных
Статья
21 мая 2025, 17:51

Более 700 беларусок были осуждены по политическим делам с 2020 года. Пятеро из них встретились в Варшаве, чтобы напомнить о борьбе за политзаключенных

Фото: Медиазона Беларусь

Прямо сейчас 160 женщин находятся в заключении в Беларуси, около 600 были осуждены и освобождены с 2020 года. 21 мая, в День солидарности с политзаключенными, в Варшаве прошла пресс-конференция бывших политзаключенных. В ней участвовали Ксения Луцкина, Ирина Счастная, Ольга Филатченкова, Алана Гебримариам, Татьяна Екельчик, а также активистка Евгения Долгая. Беларуски вспоминали политзаключенных, умерших в 2025 году: 39-летнюю Анну Кондратенко и 45-летнюю Тамару Каравай.

Ксенія Луцкіна: «Адзіная надзея — гэта дыялог, гэта ўжо пытанне жыцця і смерці»

«Мы з Ганнай ляжалі ў шпіталі. Гэта быў настолькі добры, светлы чалавек, які баяўся некага занепакоіць. У чалавека анкалогія, а яна баіцца некага патурбаваць.

Ані я казала ў шпіталі: "Ты разумееш, што памрэш, калі не будзеш нічога рабіць?". Яна казала, што не хоча, бо будуць дадатковыя праблемы».

Калі ты ў калоніі, праблемы могуць з'явіцца невядома адкуль. Нажаль, ад просьбы аб дапамозе таксама. Ёсць выпадкі, калі ў турмах знаходзяцца цэлыя сем'і — гэта жудасна.

З Каравай нас адпусцілі ў адзін дзень. Мы былі знаёмыя гадзіну ці дзве — той час, калі мы знаходзіліся ў каранціне перад выхадам.

Я — выразны прыклад [таго, што вызваленні магчымыя]. У мяне быў тэрмін 8 гадоў. Я не верыла да апошняга, што нехта мяне выпусціць, улічваючы мой бэкграунд з працай на дзяржаўным тэлебачанні. Я лічу, што сёння адзіная надзея для жанчын з вялікімі тэрмінамі — гэта дыялог і дыпламатычныя таргі, прабачце, як бы жудасна гэта не гучала. Гэта ўжо пытанне жыцця і смерці».

Ірына Шчасная: «Мы павінны быць салідарныя, каб выцягваць кожнага з іх»

«Мне вельмі цяжка прыняць тую думку, што Ані больш няма. Я яе ведала. Я была з ёй у адным атрадзе. Яна была сціплым чалавекам, але бачна, што прынцыповая. Шкада жыцця — ёй бы жыць і жыць, але сістэма забівае. Сёння 21 траўня і гэта не выпадковы дзень, бо гэта дзень смерці Вітольда Ашурка, якога забілі. Ён не памёр сваёй смерцю. І ахвяр, нажаль, будзе больш і больш. Гэта таму, што мы не ведаем на сённяшні дзень, што з гэтым рабіць, як дапамагчы гэтым людзям.

Я выйшла адтуль іншым чалавекам. Я трапіла туды здаровым чалавекам, а выйшла вельмі хворая. Зараз мне трэба дбаць пра тое, як захаваць здароўе і ўвогуле жыццё. За што? За тое, што ў мяне была думка і меркаванне? Такіх людзей сотні.

Я гэта бачыла на ўласныя вочы: як жанчына сядзіць пасля аперацыі, а яе запіхнулі на зону і яна не можа трапіць да хірурга, бо той прыязджае раз на паўгады. І вось яна трапляе да хірурга, а ёй у санчастцы кажуць, што згубілі яе медыцынскую картку. І тая жанчына мусіць чакаць яшчэ паўгады, агулам — год.

На маю думку, для вызвалення павінна працаваць супольнасць: і міжнародная, і беларуская, мы павінны быць салідарныя, каб выцягваць кожнага з іх. Мы не можам чакаць».

Таццяна Якельчык: «Асуджаныя па тэрарэстычных артыкулах не могуць нават марыць выйсці па амністыі»

«Сэрца баліць за ўсіх палітвязняў. Есць шмат палітвязняў, асуджаных на велікія тэрміны: дзесяць, пятнаццаць, дваццаць гадоў па тэрарыстычных артыкулах. Яны нават не могуць марыць выйсці па амністыі».

Вольга Філатчанкава: «Кожны дзень думаем пра тых, хто застаўся там».

«Хачу прывесці прыклад Вольгі Класкоўскай, якая павінна была прысутнічаць сёння на прэс-канферэнцыі, але зараз яна знаходзіцца ў шпіталі. Гэта працягваюцца наступствы яе ўтрымання на зоне, хаця яна вызвалілся даволі даўно. Усе зняволеныя сутыкаюцца з тымі ці іншымі праблемамі: і з ментальным здароўем, і з фізічным станам. Але ў якіх бы абставінах мы не знаходзіліся, кожны дзень думаем пра тых, хто застаўся там. Кожны дзень — думкі, як ім дапамагчы і зрабіць так, каб яны выйшлі».

Алана Гебрэмарыям: «Ня трэба казаць, што ў нас няма магчымасцяў»

«Я лічу, што нам трэба неадкладна займацца вызваленнем і больш не казаць, што ў нас няма метадаў, няма магчымасцяў. Гэта магчыма: мы бачылі гэта па хвалях памілаванняў, па абменах. Мы бачым, што рэжым маякуе, што, можа быць, яны б і хацелі вызваліць людзей, але яны хочуць такую падтрымку, як была раней, а можа і больш. Ніхто зараз не гатовы ісці на такія саступкі, але дыялог пачынаць трэба, каб даведацца, на чым мы ўсё-такі можам сыйсціся.

Я ўпэўненая, што нашыя міжнародныя патрнёры могуць, і ў сілах Ватыкана, новага нунцыя Беларусі ў Ватыкане, новага Папы Рымскага весці перамовы наконт гуманітарнага вызвалення. У Вярхоўнага Еўракамісара ААН, якога Максім Рыжанкоў запрасіў прыехаць у Беларусь. Але трэба прыязджаць з канкрэтнымі прапановамі і ціснуць на тое, каб людзей выпусцілі ў абмен на любыя саступкі. І не рабіць гэтыя саступкі, пакуль людзей не пачынаюць вызваляць».