Ілюстрацыя: Никола Нидвора / Медыязона
Пасля вызвалення былыя зняволеныя павінны прыкладна раз на тыдзень хадзіць у РУУС. Акрамя таго, што трэба «адзначыцца», іх могуць прыцягнуць да лекцый, якія праводзяць запрошаныя спецыялісты ці самі міліцыянеры. «Медыязона» запыталася ў былых палітвязняў, як праходзяць такія мерапрыемствы і што на іх распавядаюць.
Асуджаны на 1 год і 7 месяцаў блогер Алег Кулеша вызваліўся з калоніі ў верасні 2022 года. Пасля яму загадалі штотыдзень хадзіць на адзнакі ў мясцовы Пружанскі РУУС.
Кожную нядзелю апоўдні былыя асуджаныя павінны былі прыходзіць у міліцыю на лекцыі. У «чырвонай залі» РУУС збіраліся каля 20-30 чалавек. Заля змяшчала да 100 чалавек і нагадвала былому палітвязню савецкія часы.
— Навокал іх твары на фота. Як ленінскі куток. Была палітінфармацыйная сцяна з лозунгамі прапагандысцкімі, там была іх дошка гонару. «Мы за процветающую Беларусь», «Мы единый народ». Усё па-руску, у такім савецкім стылі.
Перад крэсламі стаяў экран, на якім паказвалі фільмы, за ім — сцэна з дзяржаўным гербам, сцягам і колбай з аргшкла, у якой ляжала Канстытуцыя. Слухачы прасілі міліцыянераў пачытаць, што там напісана, і пазней Канстытуцыю з залі прыбралі.
На большасці лекцый былыя зняволеныя глядзелі фільмы. Напрыклад, пра асуджаных да смяротнага пакарання, пра ўмовы ўтрымання у казахстанскіх турмах і пакаранне за распаўсюд наркотыкаў.
— У Пружанах прапагандысцкіх ролікаў было не вельмі шмат. У РАУСа ёсць свая падборка гэтых фільмаў, — сцвярджае Кулеша. — І ім з Мінску спускаюць тое, што яны абавязкова павінны паказаць. Яны са свайго камп’ютара выводзілі іх на экран — там усе напісана: адкуль што, тэчкі ўсе падпісаныя.
Было і так, што міліцыянеры самі расказвалі нешта былым асуджаным. Тады, кажа былы палітвязень, супрацоўнікі стаялі за трыбунай і чыталі тэкст з паперкі.
— Яны вельмі шмат хваляцца працай сваёй сістэмы. Напрыклад, як у Віцебску ці Гомелі раскрылі нейкае злачынства. Людзі, у каго 328 [наркотыкі] ці 139 [забойства] артыкул, задаюць пытанні па сваіх праблемах — адказу ніхто не дае. Тупа выконваюць сваю працу і ўвесь час у вушы табе заліваюць і заліваюць. Усе, хто туды ходзіць [слухаць], разумеюць, што ім трэба прымусова гэта перацярпець.
— Ты приходишь к назначенному времени, а перед тобой уже очередь из примерно 20 человек. Выходит сотрудник [уголовно-исполнительной] инспекции и говорит, что мы все идем на лекцию. Вы идете, слушаете. А после еще час стоите в очереди на отметку.
24-гадовая Вераніка вызвалілася з калоніі ў лістападзе 2022 года. Як і Алегу Кулешы, ей давялося рэгулярна наведваць РУУС. У Мінску, дзе жыла дзяўчына, лекцыі для людзей, якія стаяць на прафілактычным уліку ці ў якіх ёсці прэвентыўны нагляд, праводзіліся радзей.
Часам пра іх нават не папярэджвалі: напрыклад, калі былыя асуджаныя стаялі ў чарзе на адзнаку, ім знянацку пачыналі распавядаць, як пасля зняволення лепш рэсацыялізавацца ў грамадстве.
— Но это было максимально грустно. Потому что сотрудница приглашенной соцорганизации рассказывает одно, а реальность совершенно другая. В реальности ничего из ее слов не работает.
Лекцыі праводзілі ў кабінеце, падобным да вучэбнага, з вялікімі драўляныямі сталамі і крэсламі.
У першы раз Вераніка слухала пра «вред алкоголя, курения или наркотиков» — тэкст міліцыянер чытаў з паперкі. У іншы раз прыйшла супрацоўніца сацыяльнай арганізацыі, якая займаецца нібыта адаптацыяй былых зняволеных.
У міліцэйскім ўчастку, куды Вераніка хадзіла адзначацца, яна сустракала былых асуджаных, якія знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам.
— Как правило, это взрослые мужчины, которые много посидели в тюрьме по тяжелым статьям. И вот их уже пятый год не берут на работу, они ходят с этим надзором и слушают, как какая-то организация помогает им устроить жизнь. Атмосфера недовольства. Один из них сделал замечание ей [запрошанай супрацоўніцы], что такие советы лучше давать тем, кто еще собирается выйти на свободу или полгода как вышел. Ему сказали отметиться последним — это значит ждать примерно полтора часа после лекции.
Дзень для адзнакі Вераніка абірала сама — субота ці працоўны. З часам яна зразумела, што дадатковыя мерапрыемствы праходзяць па выходных, і пакуль не ўладкавалася на працу, хадзіла па буднях.
Перад візітам у РУУС дзяўчына апранала адзенне, у якім «было бы удобно сесть на сутки». Акрамя таго, яна збірала з сабой мінімальны набор рэчаў, тэлефон пакідала дома, і рыхтавалася маральна.
— В очереди контингент не тот, с которым обычно общаешься. 90% — мужчины с надзором, с тяжелыми статьями, часть из них приходила пьяными немножко. А так нельзя — одного из них так задержали. Тебя рассматривают, потому что ты выделяешься из толпы, у нас не было «политических» практически. Как-то раз я стояла и один парень начал всем рассказывать, что я за митинги. И началось обсуждение. Постоянно дискомфортно себя ощущаешь.
Пасля вызвалення з калоніі блогер Сяргей Пятрухін таксама быў абавязаны хадзіць на адзнакі ў РУУС. Некаторых былых зняволеных, паводле яго словаў, маглі паклікаць на лекцыі і з працы. Самога Пятрухіна пасля працаўладкавання «не чапалі».
— Ты прыходзіш на адзнаку і табе даюць паперку, што ў пятніцу а 10 раніцы трэба быць [на лекцыі]. Калі не прыходзіш, то на падвал [маецца на ўвазе затрыманне]. Усе прыходзілі.
Паводле Пятрухіна, на адным з такіх мерапрыемстваў супрацоўнікі адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста пачалі «прыніжаць на вачах ва ўсіх» 25-гадовую дзяўчыну: за тое, што яна выпіла алкаголь падчас хатняй хіміі. Яе прымусілі ўсім «даць клятву», што гэта быў яе апошні раз: «Брыдкае відовішча. Чалавека бузуюць публічна», — кажа Пятрухін.
Іншым разам супрацоўнікі міліцыі, пра якіх блогер яшчэ да затрымання здымаў сюжэты, папрасілі яго выйсці з лекцыі. Яны планавалі расказаць слухачам пра тое, «як быць законапаслухмяным грамадзянінам».
— «Сяргей Сяргеевіч, можаце ісці». Яны проста не маглі на мяне глядзець. Я не стаў настойваць і сышоў.
Па словах Пятрухіна, на лекцыі часам прыходзілі і супрацоўнікі гарвыканкама. Яны распавядалі, як уладкавацца на працу і якая існуе дапамога для тых, хто вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі. Ён дадае, што атрымаць такую дапамогу было складана, бо існавала шмат перашкод.
— Ты проста не будзеш гэтага рабіць. Я б такога не рабіў, не прыніжаўся б. Там узяць даведку, тут узяць даведку, укласціся ў нейкія тэрміны. І для іншых людзей, нават «не палітычных», гэта складаная працэдура.
Адна з лектарак казала былым асуджаным, што «хутка дармаедства будзе пераследвацца па крымінальным кодэксе», кажа блогер. «Яна на ўсіх наязджала, хто не працуе».
Актавая заля, дзе праходзілі лекцыі, запаўнялася амаль цалкам — прысутнічалі каля 30 чалавек. Большасць старалася не спрачацца з міліцыянерамі і тымі, хто прыходзіў праводзіць лекцыі. «Разумныя людзі ў такіх момантах не пярэчаць. Усё гэта робіцца фармальна».